Інструкцыя па бяспецы прылады HL-L2371DN / HL-B2080DW / DCP-B7500D / DCP-B7520DW / DCP-L2551DN / MFC-B7710DN / MFC-B7715DW / MFC-L2751DW Brother Industries, Ltd. 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія Перад пачаткам працы з дадзенай прыладай ці выкананнем любых дзеянняў па яе абслугоўванню ўважліва прачытайце гэту інструкцыю.
Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі У дадзеным дакуменце ўжываюцца наступныя сімвалы і ўмоўныя знакі. Выконвайце ўсе папярэджанні і ўказанні, пазначаныя на дадзенай прыладзе. ПАПЯРЭДЖАННЕ Значкі гарачай паверхні папярэджваюць аб тым, што не трэба дакранацца гарачых частак. ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да смерці альбо сур’ёзных траўмаў. Значкі забароны пазначаюць дзеянні, выкананне якіх забаронена.
Выбар бяспечнага месца для прылады ПАПЯРЭДЖАННЕ Выбірайце месца з тэмпературай ад 10 °C да 32 °C і вільготнасцю паміж 20% і 80%, і дзе адсутнічае кандэнсат. НЕ змяшчайце прыладу побач з награвальнікамі, кандыцыянерамі паветра, электрычнымі вентылятырамі, халадзільнікамі ці вадой.
НЕ змяшчайце прыладу ў месцы, што перагароджвае ці блакіруе якую-небудзь яе адтуліну або шчыліну. Гэтыя адтуліны і шчыльіны прызначаны для вентыляцыі. Спыненне вентыляцыі прылады стварае рызыку перагрэву і/ці пажару. Замест гэтага: • Вытрымлівайце мінімальную адлегласць вакол прылады, як паказана на ілюстрацыі. Прылады без функцыі сканіравання 100 мм 120 мм 100 мм Прылады з функцыяй сканіравання 250 мм 100 мм 100 мм • Змяшчайце прыладу на цвёрдай роўнай паверхні.
АСЦЯРОЖНА Змяшчайце прыладу на плоскай, роўнай і ўстойлівай паверхні (напрыклад, на пісьмовым стале), дзе няма вібрацый і ўдараў. Змясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем. НЕ змяшчайце прыладу на няўстойлівай цялежцы, падстаўцы ці стале, асабліва калі магчыма з’яўленне каля прылады дзяцей. Прылада цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і сур’ёзнага пашкоджання прылады.
НЕБЯСПЕКА ПАРАЖЭННЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, што стварае рызыку пажару. Унутры прылады знаходзяцца высакавольтныя электроды.
НЕ разбірайце прыладу. Гэта можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным токам. НЕ спрабуйце самастойна праводзіць абслугоўванне прылады. Адкрыццё ці зняцце накрывак нясе рызыку дакранання вамі да небяспечных электрычных частак і іншыя пагрозы, а таксама можа пазбавіць вас гарантыі. Па ўсіх пытаннях сэрвіснага абслугоўвання звяртайцеся ў Службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother. НЕ выпускайце на вілку сілкавання прылады ніякага металічнага абсталявання ці якіхнебудзь вадкасцяў.
НЕ карыстайцеся прыладай падчас навальніцы. Існуе нязначная рызыка паражэння электрычным токам ад маланкі. НЕ змяшчайце тонер-картрыджы або тонер-картрыдж і блок фотабарабана ў агонь ці ў месцы з высокай рызыкай узгарання. Яны могуць выбухнуць і прывесці да траўмаў. ПАЖАРАНЕБЯСПЕКІ Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзела стварае рызыку паражэння электрычным токам.
(Толькі для мадэляў з функцыяй бесправадной сеткі) НЕ карыстайцеся прыладай побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем. Радыёхвалі з прылады могуць ўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і прыводзіць да непаладак, што можа стаць прычынай няшчаснага выпадаку ці траўмы. Для карыстальнікаў з электроннымі сардэчнымі стымулятарамі: Дадзеная прылада з’яўляецца крыніцай слабога магнітнага поля.
(Толькі для мадэляў MFC) Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі. Ніколі не дакранайцеся да тэлефонных правадоў альбо неізаляваных кантактаў, за выключэннем выпадкаў, калі шнур тэлефоннай лініі не падключаны да насценнай разеткі. Ніколі не падключайце тэлефонны провад падчас навальніцы. Ніколі не ўсталёўвайце тэлефонную насценную разетку ў вільготным месцы ці там, дзе можа стаць вільготна, напрыклад паблізу ад халадзільніка або іншага абсталявання, якое стварае кандэнсат.
(Толькі для прылад з функцыяй сканавання) Каб пазбегнуць пашкоджанняў, не памяшчайце пальцы ў зоны, пазначаныя на ілюстрацыях. Калі прыладай не карыстаюцца доўгі час, то для вашай бяспекі адключыце яе ад электрычнай разеткі. Некаторыя прылады і/ці іх упакоўка змяшчаюць пакецікі з сілікагелем. НЕ спрабуйце есці пакет з сілікагелем, яго трэба выкінуць. Калі вы яго праглынулі, неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу. НЕ спрабуйце разабраць тонер-картрыдж.
Калі вы кантактавалі з тонерам, выканайце наступныя ўказанні: • Удыханне Адразу звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Пры выпадковым удыханні адразу выйдзіце на свежае паветра і звярніцеся па медыцынскую дапамогу. • Кантакт са скурай Адразу выдаліце забруджаную вопратку і прамыйце паражоную скуру дастатковай колькасцю вады або вады з мылам. • Кантакт з вачамі Звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Калі тонер трапіў ў вочы, адразу прамыйце іх вадой на працягу не менш за 15 хвілін.
• НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Гэта можа прывесці да збою ў працы прылады. • Калі пры выкананні інструкцыі па эксплуатацыі прылада не працуе належным чынам, змяняйце толькі тыя настройкі, якія пералічаны ў інструкцыі. Няслушная настройка іншых функцый можа прывесці да пашкоджання прылады, а для рамонту і аднаўлення нармальнай працы могуць спатрэбіцца сур'ёзныя высілкі кваліфікаванага спецыяліста.
Выкарыстоўвайце толькі той шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі дадзенай прылады (калі ён ёсць у камплекце). Адключыце прыладу Дадзеную прыладу неабходна ўсталёўваць побач з электрычнай разеткай са зручным доступам. У выпадку надзвычайнага здарэння неабходна адключыць шнур сілкавання ад электрычнай разеткі, каб цалкам выключыць сілкаванне.
Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправадной сеткі) Дадзеная шматфункцыянальная друкавальная прылада/прынтар падтрымлівае бесправадную сетку. Паласа (палосы) частот: 2400-2483,5 МГц Максімальная моц радыёчастотнага сігнала, які передаецца ў паласе (палосах) частот: менш за 20 дБм (e.i.r.p) Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC) Гэты прынтар/шматфункцыянальны прынтар падтрымлівае функцыю NFC, Near Field Communication (Камунікацыя блізкага поля).
Декларація про Відповідність (Ukrainian) Вимогам Технічного Регламенту Обмеження Використання деяких Небезпечних Речовин в електричному та електронному обладнанні (затвердженого Постановою №1057 Кабінету Міністрів України) Виріб відповідає вимогам Технічного Регламенту Обмеження Використання деяких Небезпечних Речовин в електричному та електронному обладнанні (ТР ОВНР). Вміст небезпечних речовин у випадках, не обумовлених в Додатку №2 ТР ОВНР: 1.
Microsoft і Windows з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі кампаніі Microsoft Corporation у ЗША і/ці іншых краінах. Apple, Macintosh і Mac з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах. AirPrint і лагатып AirPrint з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах. App Store з’яўляецца знакам абслугоўвання кампаніі Apple Inc. Wi-Fi з’яўляецца зарэгістраваным гандлёвым знакам аб’яднання Wi-Fi Alliance®.
© 1983-1998 PACIFIC SOFTWORKS, INC. УСЕ ПРАВА АБАРОНЕНЫ. © 2008 Devicescape Software, Inc. Усе правы абаронены. Камплект пастаўкі дадзенай прылады ўключае праграмнае забеспячэнне KASAGO TCP/IP, распрацаванае кампаніяй ZUKEN ELMIC, Inc. © 1989-2014 Datalight, Inc., Усе правы абаронены. FlashFX® © 1998-2014 Datalight, Inc. Патэнтнае бюро ЗША 5,860,082/6,260,156 Служба падтрымкі кліентаў Brother Служба падтрымкі кліентаў Каб атрымаць кантактную інфармацыю мясцовага аддзялення Brother, наведайце сайт www.
Акрамя таго, паводле заканадаўства некаторых краін, забаронена капіраванне вадзіцельскіх пасведчанняў і/ці дакументаў, якія сведчаць пра наяўнасць права ўласнасці на транспартны сродак. Нельга капіраваць дакументы, абароненыя аўтарскім правам, за выключэннем раздзела аб добрасумленных паводзінах, які адносіцца да разделаў дакумента, абароненага аўтарскім правам. Капіраванне дакумента ў некалькіх асобніках сведчыць пра злоўжыванне. Творы мастацтва лічацца дакументамі, якія абаронены аўтарскім правам.
Месяц выдання: 12/2021 D02608001-00 BLS Версія B