Product Safety Guide

Table Of Contents
АСЦЯРОЖНА
Змяшчайце прыладу на плоскай, роўнай і ўстойлівай паверхні (напрыклад, на
пісьмовым стале), дзе няма вібрацый і ўдараў. Змясціце прыладу каля тэлефоннай
разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем.
НЕ змяшчайце прыладу на няўстойлівай цялежцы, падстаўцы ці стале, асабліва калі
магчыма з’яўленне каля прылады дзяцей. Прылада цяжкая і можа зваліцца, што
прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і сур’ёзнага пашкоджання
прылады. Для прылад з функцыяй сканавання існуе дадатковая рызыка атрымання
траўмы ў выпадку разбівання шкла сканера.
Пазбягайце ўсталявання прылады ў зонах з інтэнсіўным рухам людзей. Калі прыладу
трэба ўсталяваць ў падобнай зоне, неабходна забяспечыць яе размяшчэнне ў
бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да
атрымання траўмаў вамі ці іншымі людзьмі або сур’ёзнага пашкоджання прылады.
Кабелі і шнуры прылады трэба размяшчаць так, каб не было рызыкі спатыкання.
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы.
НЕ кладзіце ніякія прадметы побач з прыладай. Такія прадметы блакіруюць доступ да
электрычнай разеткі, неабходны ў выпадку аварыйных сітуацый. Важна, каб у любы
момант можна было адключыць прыладу.
Падчас друку прылада выпускае некаторыя хімічныя рэчывы, а калі выкарыстоўваецца
доўгі час ці ў месцах з дрэннай вентыляцыяй, то магчыма з’яўленне пахучых газаў,
напрыклад азону. Для аптымальнай працы і зручнасці змяшчайце прыладу ў месцах з
добрай вентыляцыяй.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
НЕ змяшчайце апарат побач з прыладамі, якія маюць магніты ці генерыруюць
магнітныя палі. Гэта можа перашкодзіць працы прылады і прывесці да праблем з
якасцю друку.
НЕ змяшчайце прыладу побач з крыніцамі памех (напрыклад побач з дынамікамі ці
базавымі станцыямі бесправадных тэлэфонаў вытворцы, адрознага ад кампаніі
Brother). Гэта можа перашкодзіць працы электронных кампанентаў прылады.
Бяспечнае падключэнне прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
5