Інструкцыя па бяспецы прылады HL-J6000DW / HL-J6100DW / MFC-J5945DW / MFC-J6945DW / MFC-J6947DW Brother Industries, Ltd. 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія Перад пачаткам працы з дадзенай прыладай ці выкананнем любых дзеянняў па яе абслугоўванню ўважліва прачытайце гэту інструкцыю. Невыкананне дадзеных указанняў можа прывесці да павышанай рызыкі траўмы ці пашкоджанню маёмасці, у тым ліку праз пажар, паражэнне электрычным токам, апёкаў або ўдушэнняў.
Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі У дадзеным дакуменце ўжываюцца наступныя сімвалы і ўмоўныя знакі. Выконвайце ўсе папярэджанні і ўказанні, пазначаныя на дадзенай прыладзе. ПАПЯРЭДЖАННЕ Гэты значок пазначае, што забаронена ўжыванне гаручых сумесяў. ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, можа прывесці да смерці альбо сур’ёзных траўмаў.
Інфармацыя пра складанне і публікацыю Інструкцыі па эксплуатацыі прылады складзены і апублікаваны з мэтай апісання апошняй на момант публікацыі інфармацыі аб мерах бяспекі. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтых інструкцыях, можа змяняцца. Апошнія інструкцыі па эксплуатацыі можна знайсці на сайце support.brother.com. Выбар бяспечнага месца для прылады ПАПЯРЭДЖАННЕ Выбірайце месца з тэмпературай ад 10°C да 35°C і вільготнасцю паміж 20% і 80%, і дзе адсутнічае кандэнсат.
АСЦЯРОЖНА Змяшчайце прыладу на плоскай, роўнай і ўстойлівай паверхні (напрыклад на пісьмовым стале), дзе няма вібрацый і удараў. Змясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем. НЕ змяшчайце прыладу на няўстойлівай цялежцы, падстаўцы ці стале, асабліва калі магчыма з’яўленне каля прылады дзяцей. Прылада цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і сур’ёзнага пашкоджання прылады.
Бяспечнае падключэнне прылады ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕБЯСПЕКА ПАРАЖЭННЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, што стварае рызыку пажару. Унутры прылады знаходзяцца высакавольтныя электроды.
Перыядычна адключайце вілку сілкавання для яе чысткі. Для чысткі штыроў вілкі і паміж імі выкарыстоўвайце сухую тканіну. Калі вілка сілкавання ўключана ў разетку на працягу доўгага часу, то вакол яе штыроў збіраецца пыл, што можа выклікаць кароткае замыканне і прывесці да пажару. НЕ разбірайце прыладу. Гэта можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным токам. НЕ спрабуйце самастойна праводзіць абслугоўванне прылады.
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, якое можа прывесці да ўзгарання. У выпадку падзення прылады ці пашкоджання корпуса ёсць верагоднасць паражэння электрычным токам. Адключыце прыладу ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother. НЕ карыстайцеся прыладай падчас навальніцы. Існуе нязначная рызыка паражэння электрычным токам ад маланкі.
НЕ СТАЎЦЕ ёмістасці з вадой або вадкасцямі на прыладу.папваваВада або вадкасць з ёмістасці можа разліцца на прыладу і трапіць унутр на электрычныя часткі, што можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным токам. Калі прылада занадта гарачая, з яе ідзе дым, моцны пах, або калі вы выпадкова вылілі на прыладу вадкасць, неадкладна адключыце яе ад электрычнай разеткі. Звярніцеся да служба падтрымкі кліентаў Brother ці мясцовага дылера Brother. Для ўпакоўкі прылады выкарыстоўваюцца пластыкавыя пакеты.
Бяспека шнура сілкавання: • Гэты прадукт абсталяваны вілкай з зазямленнем. Вілка падыходзіць толькі для электрычнай разеткі з зазямленнем. Гэта функцыя забяспечвае бяспеку працы. Калі не атрымліваецца падключыць вілку да разеткі, выклікайце электрыка для ўсталявання разеткі патрэбнага тыпу. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем. • НЕ стаўце рэчы на шнур сілкавання. • НЕ змяшчайце прыладу ў месцах, дзе на шнур могуць наступіць.
Калі латок высунуты для трымання паперы вялікага памеру, размясціце прыладу такім чынам, каб латок не выступаў за край стала або паверхні, на якой стаіць прылада. Калі нехта штурхне латок, прылада можа ўпасці і выклікаць пашкоджанні.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, не памяшчайце пальцы ў зоны, пазначаныя на ілюстрацыях.
Падчас змены памеру латка з фармату A3, Legal, Ledger або Folio на зыходны памер, неабходна сачыць, каб пальцы не патрапілі ў шчыліны ці слоты на дне латка. (HL-J6000DW/HL-J6100DW/MFC-J6945DW/MFC-J6947DW) Будзьце асцярожныя, каб не пакласці пальцы ў месцы, паказаныя на малюнках. Вы можаце атрымаць траўму.
Каб прадухіліць магчымыя траўмы, падымаць прыладу павінныя не менш за два чалавекі. Адзін чалавек павінен трымаць перад прылады, адругі — яе заднюю частку, як паказана на ілюстрацыі ніжэй. Пераносьце прыладу, змясціўшы рукі ў паглыбленні, якія знаходзяцца на баках прылады. Не зашчаміце пальцы, калі будзеце ставіць прыладу.
НЕ ПЕРАНОСЬЦЕ прыладу, трымаючы яе ў месцах, паказаных на малюнках. Гэта можа прывесці да таго, што прылада высклізне і нанясе вам траўму.
Пры пераносе прылады перамясціце латкі, калі тыя былі высунутыя для трымання паперы вялікага памеру. Латок можа ўпасці з-за вагі паперы і выклікаць траўмы. Калі чарніла трапіла на вашу скуру, у вока ці рот, адразу выканайце наступнае: • Калі чарніла трапіла на скуру, адразу памыйце яе вадой з мылам. • Калі чарніла трапіла ў вочы, адразу прамыйце іх вадой і звярніцеся да доктара. Калі пакінуць як ёсць, то гэта можа прывесці да пачырванення або лёгкага запалення вока.
(MFC-J6945DW/MFC-J6947DW) НЕ выдаляйце і НЕ пашкоджвайце ўнутры прылады ніякія этыкеткі з папярэджаннем або засцярогай. ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ • Адметная змена ў працы прылады можа ўказваць на неабходнасць абслугоўвання. • НЕ падлучайце прыладу да электрычных разетак, якімі кіруюць насценныя выключальнікі і аўтаматычныя таймеры, або да таго ж участка электрычнай лініі, да якога падключаны прыборы ці абсталяванне, што патрабуе значнай колькасці электраэнергіі. Гэта можа прывесці да збою падачы сілкавання.
Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на прыладу несапраўднай. ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕ карыстайцеся прыладай паблізу ад вады, напрыклад побач з ваннай, кухоннай ракавінай, умывальнікам ці пральнай машынай, у сырым падвале або побач з плавальным басейнам. Пазбягайце выкарыстання прылады падчас навальніцы. Ёсць нязначная рызыка паражэння электрычным токам ад удару маланкі.
Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправадной сеткі) Рашэнні для памяшканняў Паласа (палосы) частот: 2400-2483,5 МГц Максімальная моц радыёчастотнага сігнала, які передаецца ў паласе (палосах) частот: менш за 20 дБм (e.i.r.p) Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC) Гэты прынтар/шматфункцыянальны прынтар падтрымлівае функцыю NFC, Near Field Communication (Камунікацыя блізкага поля).
Apple, App Store і Mac з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах. AirPrint і лагатып AirPrint з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах. Wi-Fi з’яўляецца зарэгістраваным гандлёвым знакам аб’яднання Wi-Fi Alliance®. Android і Google Play з'яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Google Inc. Mopria® і лагатып Mopria® з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі і знакамі абслугоўвання альянсу Mopria Alliance, Inc.
© 2008 Devicescape Software, Inc. Усе правы абаронены. Камплект пастаўкі дадзенай прылады ўключае праграмнае забеспячэнне KASAGO TCP/IP, распрацаванае кампаніяй ZUKEN ELMIC, Inc. © 1989-2014 Datalight, Inc., Усе правы абаронены. FlashFX® © 1998-2014 Datalight, Inc. Патэнтнае бюро ЗША 5,860,082/6,260,156 Служба падтрымкі кліентаў Brother Служба падтрымкі кліентаў Каб атрымаць кантактную інфармацыю мясцовага аддзялення Brother, наведайце сайт www.brother.com.
• Апазнавальныя знакі ці ордэны Акрамя таго, паводле заканадаўства некаторых краін, забаронена капіраванне вадзіцельскіх пасведчанняў і/або дакументаў, якія сведчаць пра наяўнасць права ўласнасці на транспартны сродак. Нельга капіраваць дакументы, абароненыя аўтарскім правам, за выключэннем раздзела аб добрасумленных паводзінах, які адносіцца да разделаў дакумента, абароненага аўтарскім правам. Капіраванне дакумента ў некалькіх асобніках сведчыць пра злоўжыванне.
Зроблена са 100% перапрацаванай паперы Месяц выдання: 05/2018 D012AJ001-00 BLS Версія 0